Марыя Калеснікава заклікала беларусаў несці ў КДБ заявы наконт змены меры стрымання для Бабарыкі


Каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава падчас стрыма папрасіла беларусаў стаць паручыцелямі па змене меры стрымання для Віктара Бабарыкі і ягонага сына Эдуарда.

«Мы хочам папрасіць усіх неабыякавых, усіх, хто верыць у Віктара і Эдуарда, выступіць іх паручыцелямі для змены меры стрымання. Для гэтага трэба запоўніць заяву і аднесці яе ў Камітэт дзяржбяспекі. Спасылка на заяву будзе ў найбліжэйшы час на сайце. Я панясу сваё паручальніцтва заўтра, у аўторак, у 16:00 у КДБ. Калі раптам нас будзе шмат – займіце, калі ласка, чаргу. Я буду вам вельмі ўдзячная» – сказала Калеснікава.

Размова VoxPopuli
Адвакат Бабарыкі: «Плошча не ёсць спосабам змяніць уладу»
2020.07.27 17:00
  • Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард былі затрыманыя 18 чэрвеня ў межах «справы Белгазпрамбанку», яны цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Спачатку Віктару Бабарыка выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 235 («адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2. арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару паўторна ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Аднак 24 ліпеня Генеральная пракуратура высунула супраць Віктара Бабарыкі новае абвінавачванне. Пракуроры лічаць, што падчас кіравання банкам Бабарыка атрымаў ад прадстаўнікоў камерцыйных структураў узнагародаў у памеры больш за 28 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі ён размеркаваў сярод кіраўніцтва ААТ «Белгазпрамбанк». Таму пракуроры перакваліфікавалі абвінавачванне з ч.2 арт.431 (даванне хабару) на ч.3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).
  • Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда вязнямі сумлення. Беларуская праваабарончая супольнасць таксама прызнала палітвязнямі фігурантаў «справы Белгазпрамбанку» Святлану Купрэеву, Дзмітрыя Караку, Алену Карагачаву і Уладзіміра Дударава.
Hавiны
Віктар Бабарыка патрабуе зняпраўдзіць звесткі з матэрыялаў БТ
2020.07.20 17:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў