Марш студэнтаў у Менску, АМАП затрымлівае маладзёнаў. ВІДЭА, ФОТА

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / belsat.eu

На дзень ведаў у сталіцы студэнты ладзяць марш пратэсту і салідарнасці. Да акцыі далучыліся навучэнцы БДУ, БДЭУ, БНТУ, БДУІР, МДЛУ.

А каля парка Горкага жанчына частавала студэнтаў дранікамі.

18:05. Студэнты-медыкі БДМУ сталі ў ланцуг салідарнасці каля ст.м. «Пятроўшчына». У сёмай гадзіне ўздоўж пр.Дзяржынскага сабралося больш за 200 чалавек. Мітынг скончыўся, калі пад’ехаў бус з сілавікамі. Удзельнікі разбегліся, але вядома пра аднаго затрыманага.

16:25. Пачалася акцыя пратэсту каля Ліцэя БДУ, мы вядзем стрым.

Ля ліцэю БДУ ўзнік ланцуг салідарнасці вучняў і настаўнікаў. Да акцыі далучыўся былы дырэктар Макар Шніп. Калі да ўдзельнікаў акцыі пад’ехалі аўтобусы з сілавікамі, людзі пайшлі хавацца ў будынак ліцэю, але адміністрацыя ўсіх выгнала. АМАП пабіў некалькіх хлопцаў. Вядома пра чатырох затрыманых, астатнія ўцяклі.

16:20. Пачаліся масавыя затрыманні, падае наш карэспандэнт.

Студэнты доўга намагаліся рознымі шляхамі абыйсці сілавікоў, а калі вырашылі збочыць ад пр. Незалежнасці да стадыёна Дынама, АМАП пачаў жорстка затрымліваць удзельнікаў мітынгу, сілавікі літаральна кідалі людзей на асфальт. Жанчыны браліся за рукі, каб не даць сілавікам схапіць мужчын.

Таксама вядома, што ў РУУС Кастрычніцкага раёна патрапілі журналісты TUT.by Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў, а таксама карэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга і фрылансер Васіль Семашка.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu

15:45. Акцыя студэнтаў працягваецца, нягледзячы на спробы АМАП перакрыць рух калоны.

Вялікая калона студэнтаў з розных вну праходзіла па цэнтру гораду, сілавікі перакрывалі мі дарогу, але ўдзельнікі мітынгу аббягалі заслоны па праезнай частцы. Першы раз дзяўчаты і хлопцы вырашыліся на такі манеўр на Нямізе.

Гэта прывяло міліцыю ў разгубленасць – яны стаялі ў счэпцы пад мостам, а калі юнакі пабеглі праз дарогу, то сілавікі расчапіліся і стаялі з разведзенымі рукамі. Такія ўчынкі студэнты паспяхова паўтаралі некалькі разоў, бо міліцыя і АМАП перакрывалі новыя і новыя вуліцы, каб не даць калоне падысці да Дому ўраду. Машыны адмыслова спыняліся, каб прапусціць людзей на іншы бок вуліцы і падтрымлівалі іх сігналамі.

Тым часам міністр адукацыі Ігар Карпенка збег ад журналіста TUT.by, які прасіў яго пракаментаваць падзеі ў горадзе ў дзень ведаў.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu

14:15. Акцыя студэнтаў працягваецца.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu / vot-tak.tv

14:00. Затрымалі не менш за 17 асобаў, падае праваабарончы цэнтр «Вясна».

13:00. Да пратэсту далучаюцца навуковыя працаўнікі ўніверсітэтаў і былыя выпускнікі.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu

12:40. Студэнты дайшлі да парку Горкага.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

12:30. Каля галоўнага корпусу БДУ. Маладых людзей з нацыянальнымі сцягамі не хочуць пускаць у будынак.

Ля галоўнага корпуса Белдзяржуніверсітэту. Маладых людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі не хочуць пускаць у корпус. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu

Каля сотні студэнтаў выстраілася ля галоўнага будынку метрапалітэна на пл. Незалежнасці.

Мітынг перасунуўся да філфаку БДУ, студэнты крычалі «Выходзь!» Выкладчык БДУ Вадзім Белявец абараніў студэнтаў-гістфакаўцаў на плошчы Незалежнасці ў Менску ад затрымання. Тады затрымалі яго самога.

11:45. На плошчы Перамогі пачаліся затрыманні студэнтаў.

Агульная калона студэнтаў на плошчы Перамогі зноў сустрэлася з АМАПам, сілавікі намагаліся разбіць счэпку моладзі, вырывалі людзей з ланцуга. Людзі ў масках гналіся за студэнтамі праз сквер. Выхад з метро на гэтай станцыі быў часова зачынены. Затрыманых раніцай пазней адпусцілі з РУУСа.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu
Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu

Сілавікоў афіцыйна запрасілі на лінейку і ў БНТУ «для забеспячэння парадку», – пракаментавалі ва ўстанове.

Каля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту сілавікі кінуліся на ланцуг студэнтаў, тыя схаваліся ў будынку, выклікалі кіраўніцтва ўстановы. У будынак замкнулі дзверы, каб студэнты не патрапілі ўнутр, пазней маладзёны выйшлі на пратэст.

З раніцы 1 верасня студэнты пачалі збірацца каля сваіх універсітэтаў. Так хлопцы і дзяўчаты з БДУІР збіралі калону з 10 гадзін. Вакол стадыёна вну падчас лінейкі стаяла ачапленне, выйсці з урачыстага мерапрыемства не дазвалялі.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: Аляксандр Васюковіч / lot-tak.tv / belsat.eu

Кіраўнік краіны на дзень ведаў наведвае Баранавічы. З ім жа таксама знаходзіцца і малодшы сын Мікалай, які напярэдадні забраў дакументы з Ліцэю БДУ.

Журналістаў «Еўрарадыё», якія вялі стрым з акцыі студэнтаў, затрымалі ў жывым эфіры.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія былі не прызнаныя ЕЗ і ЗША. У Маскве заявілі, што прызнаюць легітымнасць апошніх выбараў. Ад 9 жніўня ў Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты на знак нязгоды з афіцыйнымі вынікамі выбараў.

belsat.eu

Hавiны