«Я выходжу»: марш мудрасці ў Менску. ФОТА, ВІДЭА


Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»

У сталіцы сёння праходзіць марш мудрасці, традыцыйная акцыя ў якой бяруць удзел людзі сталага веку. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з паста кіраўніка краіны.

Марш мудрасці традыцыйна праходзіць у панядзелкі, акцыя пачынаецца ў абед каля Чырвонага Касцёлу на плошчы Незалежнасці. Сёння ўдзельнікі акцыі змянілі маршрут, бо месца збору ўдзельнікаў акцыі было блакаванае вялікай колькасцю сілавікоў.

16:00. Чытачы TUT.BY паведамляюць, што ўдзельнікаў маршу, якія былі блакаваныя на вуліцы Валадарскага садзяць у аўтобусы. Імаверна іх павязуць у РУУС.

15:50. Невялікая група ўдзельнікаў маршу дайшла да традыцыйнага месца заканчэння акцыі – плошчы Якуба Коласа.

15:30. Сілавікі таксама працягваюць блакаваць тратуары на Валадарскага. Telegram-канал @motolkohelp паведамляе, што тром людзям выклікалі хуткую дапамогу.

15:10. Сілавікі перакрылі рух па вуліцы Валадарскага, паведамляе TUT.BY. Адна частка калоны Маршу пенсіянераў цяпер ідзе да Нямігі ад станцыі метро «Фрунзенская», другая з праспекту Незалежнасці на вуліцу Валадарскага.

Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»

15:05. Медыі паведамляюць пра кропкавыя затрыманні на маршы. Да акцыі далучылася Ніна Багінская.

15:00. Удзельнікі і ўдзельніцы маршу вяртаюцца на Нямігу.

14:50. Удзельнікі акцыі працягваюць шпацыраваць па цэнтру.

Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»
Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / «Белсат»

14:30. Удзельнікі маршу цяпер на Гарадскім вале. Супрацоўнікі міліцыі здымаюць пенсіянераў на відэа.

14:20. Марш праходзіць у атачэнні сілавікоў.

14:10. У Менску стартаваў Марш мудрасці. Удзельнікі акцыі рушаць па цэнтру сталіцы, скандуюць: «Ганьба!»

  • Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» на маршы суседзяў 29 лістапада былі затрыманыя больш за 400 асобаў, сярод іх журналісты. Частку затрыманых шпіталізавалі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў