22 лістапада ў Менску адбыўся новы марш, у часе якога беларусы патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з пасады кіраўніка краіны. Акцыя прайшла ў новым фармаце. Удзельнікі маршу збіраліся ў сваіх мікрараёнах і рушылі да кропак збору, якія папярэдне самыя вызначалі ў лакальных чатах.
Змена тактыкі пратэстаў сталася адказам на брутальныя дзеянні сілавікоў. Два тыдні запар колькасць затрыманых у нядзелю перавышала тысячу чалавек. Сёння, паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску затрымалі не менш за 300 асобаў.
З 9 жніўня на канец лістапада 2020 года ў Беларусі паводле адміністратыўных справаў былі затрыманыя больш за 30 тысяч чалавек.
Мінімум 523 асобы абвінавачваюцца паводле крымінальных справаў, сярод іх журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова.
126 асобаў прызнаныя палітвязнямі.
Фота: АК / АВ / belsat.eu