Макей кантактаваў з хворым на COVID-19


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў, што ён кантактаваў з носьбітам каронавірусу – праз гэта яму давялося абмежаваць свае кантакты. Тэсты міністра на наяўнасць вірусу адмоўныя.

Пра гэта Макей паведаміў у эфіры АНТ.

«Сапраўды былі нейкія кантакты з носьбітам вірусу, таму лекарамі было прынята рашэнне выконваць пэўныя абмежаванні, што я і рабіў. Тэсты былі адмоўныя, таму ўсе нармальна, сёння нармальны працоўны рэжым», – сказаў міністр.

Ён адзначыў, што падчас чакання вынікаў тэсту не быў у 14-дзённай ізаляцыі, а працаваў і кантактаваў з калегамі.

«Імкнуліся абмежаваць гэтыя кантакты па мінімуме. І калегі, з якімі кантактаваў, таксама здавалі тэсты – усё нармальна», – дадаў ён.

Нагадаем, Беларусь – адна з нешматлікіх краін свету і адзіная ў сваім рэгіёне, дзе дагэтуль афіцыйна не ўведзены каранцін. Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што ад вірусу ратуе хакей, трактары, лазня і гарэлка.

Hавiны
Лукашэнка назваў яшчэ адзін антывірусны лек
2020.03.28 15:57

КА belsat.eu

Стужка навінаў