«Магутны Божа» у выкананні беларусак пад Чырвоным касцёлам. ФОТА. ВІДЭА


Пасля блакавання сілавікамі Чырвонага касцёлу 26 жніўня пад бажніцаю гучыць неафіцыйны гімн свабоднай Беларусі – «Магутны божа» у выкананні ўдзельніц ланцугу салідарнасці.

Учора АМАП папросту закрыў людзей у Чырвоным Касцёле. Сёння на акцыі салідарнасці таксама не абышлося без умяшання сілавікоў:

Жанчыны адмаўляюцца паказваць свае дакументы міліцыянтам, пакуль тыя не пакажуць свае пасведчанні.

Жаночы пратэст
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Жаночы пратэст
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Жаночы пратэст
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Жаночы пратэст
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

 

Ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла
Фота: ТК / Belsat.eu

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў пакараць вінаватых у блакаванні, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь:

«Блакаванне выхадаў святыні і стварэнне перашкоды для свабоднага ўваходу і выхаду людзей з’яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання».

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі падтрымаў заяву Генеральнага вікарыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага і заявіў свой рашучы пратэст супраць неправамерных дзеянняў сілавых структур, якія па сваім прызначэнні пакліканы абараняць асноўныя правы грамадзянаў, у тым ліку і права на свабоду веравызнання, а не перашкаджаць у іх рэалізацыі, гарантаванай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Ён таксама запатрабаваў расследавання і пакарання для вінаватых.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў