Мадэратара сацсетак «Краіны для жыцця» арыштавалі на 15 содняў


Затрыманы ў Мазыры мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця» Дзмітрый Папоў з 5 чэрвеня знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна ў Менску.

Яму прызначылі 15 содняў адміністратыўнага арышту, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У чым канкрэтна вінавацяць Папова – невядома.

Акрамя яго, у ЦІП знаходзяцца яшчэ трое жыхароў Мазыру: аўтар канала «Мазыр для жыцця» Аляксандр Цуканаў, ягоны сябар Дзяніс Колас, а таксама фермер Аляксандр Вянгура, пра якога здымаў сюжэты блогер Сяргей Ціханоўскі. Усе трое атрымалі па 15 содняў арышту.

Hавiны
«Народны рэпарцёр»: знік мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця» Дзмітрый Папоў
2020.06.04 22:15

Раней паведамлялася, што мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця», грамадзянін РФ Дзмітрый Папоў знік увечары 4 чэрвеня. Да гэтага ён запісаў відэа, дзе распавёў, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Пасля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь.

КА belsat.eu

Стужка навінаў