Лядоўня не змясцілася ў багажнік падчас перавозу – і вось што яны прыдумалі


Увечары суботы ў Горадні перад двума невядомымі паўстала задача перавезці халадзільнік аўтам з кузавам тыпу «седан». Бытавая тэхніка не змяшчалася ані ў салоне, ані ў багажніку – у выніку адзін з мужчынаў бег за аўтам, трымаючы лядоўню і камандуючы нешта кіроўцу на замежнай мове.

Кампанію заўважалі на праспекце Купалы, ў раёне праспекту Кляцкова, а таксама каля гасцініцы «Турыст».

Некалькі чытачоў выдання AutoGrodno зарэгістравалі перавоз на відэа.

ДД

Стужка навінаў