Лукашэнка: Якуб Колас – сімвал велічы і культурнага багацця нацыі

ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

«Адзін з заснавальнікаў сучаснай мастацкай прозы, аўтар знакамітых паэтычных шэдэўраў, ён стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі. Таленавіты майстар слова адлюстраваў у сваіх творах самыя высокія чалавечыя пачуцці, мудрасць і лепшыя рысы характару беларусаў, шчырую любоў да роднай мовы», – гаворыцца ў прывітанні, якое цытуе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жыццё і літаратурная дзейнасць Якуба Коласа – прыклад самаадданага служэння народу і Айчыне, а яго творчая спадчына па праве лічыцца крыніцай духоўнасці і натхнення для многіх пакаленняў.

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары