Лукашэнка: Я – носьбіт добрага вірусу Вялікай Айчыннай вайны


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлерадыёкампаніі «Мир» заявіў, што для ягоных дзяцей Дзень Перамогі – сямейнае свята.

Падчас інтэрв’ю Лукашэнку запыталі, як ставяцца да Дня Перамогі ягоныя дзеці і ўнукі.

«Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці – гэта ў нас, як сямейнае свята. І мае старэйшыя сыны выхоўваюць сваіх дзяцей у духу адданасці гэтых традыцый. То бок я – носьбіт гэтага добрага вірусу Вялікай Айчыннай вайны, каштоўнасцяў гэтай вайны, для дзяцей», – заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што з дзяцінства памятае страшную галечу ў пасляваеннай Беларусі.

«Не было чаго паесці. Усе што выраблялі – для беларусаў было галоўнай задачай забяспечыць Маскву і Пецярбург прадуктамі харчавання. Часам людзі харчаваліся па астаткавым прынцыпе. Але неяк жылі, выжывалі. Ніхто ні на каго не крыўдзіўся», – дадаў ён.

Hавiны
«У традыцыйным фармаце». У Мінабароны распавялі, як будзе выглядаць парад 9 траўня
2020.03.31 17:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў