Лукашэнка: У дзяцінстве я з’ядаў па 12 пачак марозіва


4 лістапада кіраўнік Беларусі прыехаў у гарадскі пасёлак Балбасава (Аршанскі раён), які сёлета грунтоўна адрамантавалі. Аляксандр Лукашэнка бываў тут і раней.

1,2 кг марозіва

«Гэта маё дзяцінства. Я сюды з Александрыі кіламетраў восем-дзесяць ездзіў. Калі маці атрымлівала заробак, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароў. Я прыязджаў сюды і з’ядаў 10-12 порцый марозіва. Раней тут шапік стаяў, а цяпер прыпынак», – распавёў мясцовым жыхарам кіраўнік Беларусі.

Беларусам зайздросцяць

Фота – president.gov.by

З жыхарамі Балбасава Лукашэнка сустрэўся побач з мясцовым домам культуры. Кіраўнік Беларусі паабяцаў, што дзяржава будзе дапамагаць «там, дзе павінна».

«Дзяржава – гэта мы. Давайце ўмацоўваць яе. Усё цяпер залежыць ад вас. І сваё жыццё ўладкоўваць нам. Ніхто звонку не прыйдзе і не дапаможа. Наадварот, будуць, зайздросцячы, дзесьці прытарможваць», – заклікаў Лукашэнка.

Пра дзяцей

«Нам вельмі патрэбныя людзі. Для таго, каб была Беларусь. Суверэнная і незалежная Беларусь – гэта перш за ўсё людзі», – нагадаў Лукашэнка.

Амерыканцы нас ацанілі

«Сёння нарэшце яны [еўрапейцы. – Заўв. Belsat.eu] зразумелі, у чым вартасць гэтага кавалка зямлі ў цэнтры Еўропы. Не толькі яны. Амерыканцы вельмі далёка – таксама ацанілі. Я ўжо не кажу пра старэйшага брата [Расею. – Заўв. Belta.by]», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Балбасава – помнік сяброўству

«Гэты пасёлак для мяне – сімвал нашага сяброўства з расейцамі. Тут іх шмат працавала [у часы СССР. – Заўв.Belta.by] Большасць рускіх людзей. Беларусы, рускія, украінцы… Розныя нацыі жылі і калісьці карысталіся гэтым аэрадромам. Гэта быў адзін са стратэгічных ваенных аэрадромаў і хай гэты адноўлены пасёлак будзе сімвалам нашай непарушнай дружбы славянскіх народаў, перш за ўсё расейцаў і беларусаў Гэта як помнік».

Пра вайну

«Мы – мірныя людзі, не жадаем вайны. Мы не багатыя, але нікога не просім. Мы самі сваё шчасце заробім. Калі будзем варушыцца, мы ўсё зробім самі. Я ўжо сказаў, што дзясяткі і сотні гадоў перамоваў – гэта лепш за адзін дзень вайны».

Пасля выступу Лукашэнка паглядзеў на выступ ансамбля ў доме культуры і прайшоўся па цэнтральнай вуліцы Балбасава, а таксама зазірнуў у мясцовую краму.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў