Ілан Маск адказаў у Twitter карыстальнікам, што не дарыў Аляксандру Лукашэнку аўтамабіль «Тэсла». Пра падарунак жа заявіў кіраўнік Беларусі падчас сустрэчы са школьнікамі 2-га верасня.
Аляксандр Лукашэнка распавядаў, што «Тэслу» яму падарыў асабіста Ілан Маск, убачыўшы, што той едзе на двухколавым электраматацыкле.
«У мяне ёсць электрычная машына, ведаеш яе, «Тэсла». Я час ад часу яе тэстую. Маск падарыў», – сказаў Лукашэнка.
Але гэтую заяву аспрэчыў вынаходнік і мільярдэр.
СК belsat.eu