Лукашэнка пра вайну на Данбасе: Мы гатовыя ўключыцца ў гэты канфлікт


Аляксандр Лукашэнка падчас Форуму рэгіёнаў у Гомлі заявіў, што Беларусь гатовая ўключыцца ў канфлікт на Данбасе ў межах пагадненняў паміж Украінай і Расеяй.

Лукашэнка адзначыў, што вайну на Данбасе трэба спыніць і пры гэтым захаваць Украіну «адзінай і непадзельнай». Але, дадаў ён, тут «мала дамовіцца».

«Мы гатовыя ўключыцца ў гэты канфлікт там, дзе складана і дзе няма таго даверу, які павінен быць. Мы гатовы зрабіць гэта толькі дзеля міру. Гэтую праблему, гэта мой пункт гледжання, павінны вырашыць мы, тры славянскія народы. Гэта нашая бяда. Ні еўрапейцы, ні амерыканцы, ніхто іншы – гэта мы павінны вырашыць гэтую праблему, каб яна не была замарожаная па прыкладзе іншых некалі гарачых кропак на постсавецкай прасторы. Беларусь гатова дзейнічаць толькі ў рамках дамоваў Украіны і Расеі. Мы не напрошваемся на ролю міратворца або пасярэдніка», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь можа дапамагчы ва ўсталяванні міру толькі ў тым выпадку, калі пра гэта дамовяцца Украіна і Расея.

«Я яшчэ раз падкрэсліваю: мы не просімся на ролю міратворца або пасярэдніка. Але, калі мы нешта можам зрабіць у гэтым плане, мы гатовыя», – дадаў ён.

Лукашэнка гэтак і не ўдакладніў, якая канкрэтна дапамога маецца на ўвазе.

Раней Лукашэнка заяўляў, што беларускія міратворцы гатовыя стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Ўкраіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным. «Я нават казаў абодвум прэзідэнтам, Парашэнку і Пуціну: вы не разлічвайце на тое, што я чыйсьці буду. Я буду выразна выконваць тое, пра што вы, два прэзідэнты, дамовіцеся: стаць паміж – я стану, дамовіцеся вывесці 10 тысяч узброеных сілаў Беларусі – мы паставім іх на мяжы, дзе вы скажаце. Але я не змагу зрабіць тое, пра што вы не дамовіцеся. У адваротным выпадку з нашай міратворчасці плёну не будзе, калі мы зоймем чыюсьці пазіцыю», – заявіў Лукашэнка 18 лютага 2018 года.

Выступы Лукашэнкі і Парашэнкі на Форуме рэгіёнаў у Гомлі трансляваліся на старонцы ўкраінскага прэзідэнта ў Фэйсбуку.

Вітаю учасників Форуму регіонів України і Білорусі у Гомелі. Такі заходи дозволяють говорити, що кордон між нашими країнами був, є і буде – лінією миру. Для України Республіка Білорусь є стратегічним торговельним партнером, а саме 5-м торговим партнером України у світі. Двосторонній товарообіг між нашими країнами в минулому році досяг 4,5 млрд доларів США, а в цьому році ми плануємо переступити позначку в 5,3 млрд доларів. Впевнений, ми могли б з легкістю подвоїти наш товарообіг. Цьому сприяло б відновлення експорту українського металопрокату у Білорусь і скасування обмежень торгівлі сільськогосподарською продукцією. Домовилися з Олександром Лукашенком створити робочу групу, щоб прибрати перепони, які заважають взаємній торгівлі.

Opublikowany przez Петро Порошенко Piątek, 26 października 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў