Лукашэнка паабяцаў у найбліжэйшы час вызначыцца з датай прэзідэнцкіх выбараў


Аляксандр Лукашэнка падчас перамоваў з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам заявіў, што не збіраецца пераносіць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Пра гэта піша БелТА.

Падчас размовы з Дадонам у фармаце відэаканферэнцыі Лукашэнка нагадаў, што па графіку сёлета ў Беларусі мусяць прайсці прэзідэнцкія выбары.

«У нас няма падстаў тут іх пераносіць, няма магчымасці па Канстытуцыі перанесці гэтыя выбары. Таму мы правядзем выбары, у бліжэйшы час з датай вызначымся. Гэта будзе дакладна летам. Апошні тэрмін – канец жніўня», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў новую канстытуцыю, але не распавёў, навошта яна патрэбная
2020.04.25 16:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў