«Лукашэнка паабяцаў сыну Коле пагуляць з ім у вайнушку». НТВ кпіць з вучэнняў «Захад-2017»


Вядоўца «Міжнароднай піларамы» на НТВ Тыгран Кеасаян вырашыў у чарговы раз пажартаваць з Лукашэнкі.

Гэтым разам журналісты гумарыстычнай праграмы пакпілі з беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017», якія праходзілі 14-20 верасня на вайсковых палігонах у Беларусі і Расеі.

У найноўшым выданні Тыгран Кеасаян кажа, што «Расея не магла застацца ўбаку і дапамагла саюзнай дзяржаве ва ўборцы бульбы і разворванні палёў».

«На самой справе Лукашэнка паабяцаў сыну Коле пагуляць з ім у вайнушку, а мы лёгка пагадзіліся. Мы павінныя бараніць краіну, з якой да нас трапляюць стратэгічны запасы авакада і маракуйі», – смяецца вядоўца.

У сюжэце Лукашэнку называюць старшынём калгасу, беларускіх вайсковых начальнікаў – калгаснікамі, міжнародных назіральнікаў – шаманамі, казачнікамі, правадырамі людаедскіх плямёнаў.

Журналісты звярнулі ўвагу на тое, што месцамі «у Лукашэнкі быў такі твар нібыта ён Пуцін».

«Пустазелле прарасло нават у танках. Галоўнай небяспекай для суверэнітэту Беларусі быў і застаецца каларадскі жук», – кажа аўтар сюжэту.

Раней НТВ высмейвала гуманітарную дапамогу Беларусі Украіне і візіт Лукашэнкі ў Кітай з Колем.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў