Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь і Латвія арганізуюць «лепшы» чэмпіянат свету па хакеі


Беларусь і Латвія арганізуюць у 2021 годзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету па хакеі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня падчас сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэлем, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«Я вельмі ўдзячны Міжнароднай федэрацыі і асабіста прэзідэнту за тое, што вы падтрымалі гэты чэмпіянат свету ў Беларусі і Латвіі. Вы можаце не сумнявацца: мы разам з нашымі суседзямі на годным узроўні правядзем гэты чэмпіянат. Гэта будзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету. Я вам гэта цвёрда абяцаю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На права правядзення чэмпіянату свету ў 2021 годзе былі пададзеныя дзве заяўкі: адна супольная ад Беларусі і Латвіі, другая – ад Фінляндыі. Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе.

ВІДЭА
Лукашэнка падарыў хлопчыку сваю клюшку
2020.01.03 22:32

Рэнэ Фазэль прыехаў у Менск на Калядны міжнародны турнір аматарскага хакею.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў