Кіраўнік Беларусі не выключае яшчэ некалькіх раўндаў перамоваў з Расеяй аб «балючых пытаннях». Пра гэта піша БелТА.
13 снежня падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першы этап адбудзецца 20 снежня на нефармальным саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу.
«Затым, магчыма, трэба будзе яшчэ некалькі раўндаў перамоваў з Расейскай Федэрацыяй па балючых пытаннях», – сказаў ён.
Да канца году Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і з прэм’ер-міністрам краіны Дзмітрыем Мядзведзевым. Калі сустрэча з кіраўніком РФ адбудзецца 20 снежня, то з прэм’ерам – «дзесьці ў пераднавагоднія дні». Пры гэтым Мядзведзеў можа прыехаць у Менск.
МГ belsat.eu