Лукашэнка назваў пяць дзяржаваў, якія ён лічыць «агрэсарамі»


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі наменклатуры назваў краіны, якія нібыта спрабавалі арганізаваць «каляровую рэвалюцыю» ў Беларусі. Паводле Лукашэнкі, цяпер ягоныя апаненты робяць стаўку «на маштаб і працягласць пратэстаў, вымотванне сілаў і знясіленне рэсурсаў». Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка заявіў, што паэтапная разбор падзеяў у краіне выяўляе сапраўдныя задумы і тактыку вонкавых агрэсараў. Паводле яго, на працягу апошніх дзесяці гадоў яны скрупулёзна рыхтаваліся да цяперашняга часу «Ч».

«Каб адразу зняць усе маскі, назавем гэтых гульцоў пайменна. На ўзроўні глабальных цэнтраў гэта перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, больш канкрэтна – іх сетка фондаў па падтрымцы так званай дэмакратыі. На еўрапейскім кантыненце актыўна дзейнічалі амерыканскія сатэліты: Польшча, Літва, Чэхія і, ды жаль, наша Украіна», – адзначыў ён.

Hавiны
Экс-прэзідэнт Польшчы: у нас былі прыватныя гутаркі, і я зразумеў, што ў Лукашэнкі падваенне асобы
2020.09.02 18:23

Кожная з гэтых краінаў адпрацоўвала сваю ролю, заявіў Лукашэнка. Нібыта Чэхія з’яўляецца «рэсурсным хабам», Польшча «інкубатарам медыяканалаў» і «пляцоўкай для альтэрнатыўных органаў у выгнанні», Літва – гэта «таран беларуска-еўрапескіх стасункаў», а Украіна – «фарпост палітычных правакацыяў».

«Тактыка арганізатараў будавалася па класічным амерыканскаму падручніку каляровых рэвалюцыяў. Гэта ўсім вядомы Джын Шарп. Цяпер мы можам азірнуцца назад і дэталёва разабраць усе этапы сцэнара па знішчэнні нашай краіны, якому мы, на шчасце, не дазволілі рэалізавацца і не дазволім», – заявіў ён.

Hавiны
Масква абвінаваціла ЗША ў спробе арганізаваць «антыканстытуцыйны пераварот» у Беларусі
2020.09.16 16:55

Лукашэнка заявіў, што галоўнай ідэяй Каардынацыйнай рады і асноўнай задачай на бліжэйшы перыяд зʼяўляецца спроба падрыву маналітнасці вертыкалі ўлады, сілавога блока, сістэмы дзяржаўных СМІ.

«Такім чынам, беларускі сцэнар 2020 года прадстаўляе сабой сплаў з найбольш эфектыўных каляровых тэхналогіяў дэстабілізацыі, якія атрымалі апрабацыю ў розных краінах. Відавочная стаўка на маштаб і працягласць пратэстаў, вымотванне сілаў і знясіленне рэсурсаў. Мы ведаем, хто кіруе, хто чаго-небудзь хоча ў Беларусі, і таму не расслабляемся і гатовыя адказаць на любы выклік», – заявіў ён.

Асабісты капітал
«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?
2020.09.14 19:10

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў