Лукашэнка: Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі


Ён заявіў, што бачыць вонкавае ўмяшанне ў мірныя акцыі, паведаміла ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка. Фота – president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння, 15 жніўня, сабраў нараду, на якой выказаўся наконт сітуацыі ў краіне.

«Мы бачым, што адбываецца. Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. Мы вельмі добра гэта бачым. І потым, мы ж метадычкі чыталі каляровых рэвалюцыяў. Больш за тое, да метадычак каляровых рэвалюцыяў (гэта асаблівасць, пра гэта мы будзем казаць сёння ў Мінабароны ў Цэнтры стратэгічнага кіравання) ужо з’явіліся элементы вонкавага ўмяшання», – заявіў ён.

Ён адзначыў, што ўжо існуе пагроза не толькі Беларусі, таму ён мае намер звязацца і паразмаўляць з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка не канкрэтызаваў, якую пагрозу для Крамля ўяўляе нязгода беларусаў з фальсіфікацыяй вынікаў выбараў у Беларусі.

Выказаўся ён і пра пратэстоўцаў.

«Гэтыя, якія блукаюць па вуліцах, яны ж гэтага ў большасці сваёй не разумеюць. Гэта разумеюць тыя, хто каардынуе і накіроўвае. І вы бачыце – часам працуюць прафесійна: пастановачныя кадры, фэйкі. У мяне, аказваецца, ужо знайшлі ў Маскве нейкі дом. Я зараз публічна хачу сказаць: знайшлі – забярыце яго. У мяне ў Беларусі ўласнасці няма, акрамя афіцыйнай рэзідэнцыі, дзе я жыву ў вёсцы. Не, вось гэтыя пачынаюць фэйкі. Аказваецца, я ўжо з’ехаў з краіны пазаўчора, аказваецца, я не памёр, не захварэў. І гэта ўсё круціцца. Для чаго? Каб у народа стварыць вось гэты паскудненькі настрой. Не атрымаецца. Мы гэтага дапусціць не павінны».

КТ/НЯ belsat.eu

Стужка навінаў