Аляксандр Лукашэнка, які некалькі дзён не з’яўляўся на публіцы, аджартаваўся наконт чутак пра ягоную хваробу.
1 жніўня кіраўнік краіны ездзіў па Менскаму раёну і спраўджваў стан палёў. Падчас размовы з адным з начальнікаў Лукашэнка вырашыў пажартаваць.
– Ты ж дажывеш да будучага году?
– Я думаю, планую…
– Ты асабліва не заракайся, а то мяне пахавалі содні таму і цябе могуць пахаваць.
Жартаваць ён працягнуў і з журналістамі.
«Кажуць, што двайнік працуе. Ты мяне часам мяне мацай», – параіў супрацоўніку дзяржаўнага СМІ Лукашэнка.
Чуткі пра інсульт Лукашэнкі распаўсюдзіў тэлеграм-канал «Незыгарь», які пазіцыянуе сябе як «інсайдарскі». Апошнім часам «Незыгарь» публікуе звязаныя з Беларуссю «сенсацыі».
Чытайце таксама:
«Не варта верыць расейскім СМІ». Блог 1863x.com разыграў расейскі «інсайдэрскі» Telegram-канал
ГА, belsat.eu