Лукашэнка: Макрону варта, нарэшце, заняцца ўнутранымі праблемамі Францыі


Гэтыя словы сталіся рэакцыяй на заяву прэзідэнта Францыі, што Аляксандр Лукашэнка мае пакінуць пасаду. Эмануэля Макрона кіраўнік Беларусі назваў недасведчаным палітыкам.

Ёмісты адказ Эмануэлю Макрону палітык Аляксандр Лукашэнка даў праз свой тэлеграм канал. Параіў кіраўніку Францыі менш глядзець па баках, і нарэшце заняцца ўнутранымі справамі Францыі, якіх нарыхтавалася нямала.

«Акрамя «жоўтых камізэлек» таксама варта згадаць перыядычна ўзнікаюць праблемы Францыі з рухам BLM і мусульманскія пратэсты ў Марсэлі і Ліёне. (…) Менск жэстам добрай волі гатовы прапанаваць сябе ў якасці ўніверсальнай, якая даказала сваю эфектыўнасць, перамоўнай пляцоўкі – дзеля мірнай перадачы ўлады любой з вышэйназваных груп».

Hавiны
Прэзідэнт Францыі: «Відавочна, што Лукашэнка мусіць сысці»
2020.09.27 11:43

Не абыйшлося ў заяве Лукашэнкі і без сэксізму. Ён параіў прэзідэнту Францыі перастаць надаваць увагу аднаму з экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі (Святлане Ціханоўскай – заўв. «Белсат»).

«З улікам таго, што гэты экс-кандыдат – дама, французскі лідар рызыкуе да ўнутраных праблем Францыі атрымаць яшчэ і асабістыя ў сябе дома».

ЮЦ «Belsat.eu»

Стужка навінаў