Лукашэнка: «Калі б мы да прыроды ставіліся адказна – вірусы б нас не ўзялі»


Кіраўнік Беларусі зноў выказаўся пра вірус. Гэтым разам – у сувязі з лясамі і балотамі, падчас разгляду праекту ўказа «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны».

Са справаздачай да Лукашэнкі ў пятніцу прыйшлі віцэ-прэм’еры Уладзімір Дворнік і Юрый Назараў, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа і старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў.

«Лес як быў нашым багаццем, так і застаецца. Але да гэтага багацця мы ставімся парой, а, можа быць, часцяком пачварна. Я ўпэўнены, што калі б мы да прыроды ставіліся адказна і з павагай, то мы б жылі не толькі значна лепш, але і вірусы б нас не ўзялі, таму што гэта не толькі багацце, гэта здароўе нашых людзей, таму што ў нас амаль палова тэрыторыі – гэта лясы і балоты.

Балот нямала і, як аказваецца, гэта таксама здраўніца. І нездарма адукаваная Еўропа абараняе балоты – яны галоўная крыніца кіслароду», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
Хакейную каманду Лукашэнкі правяраюць на каронавірус
2020.04.24 10:04

КА belsat.eu

Стужка навінаў