Кароўку кіраўнік Беларусі атрымаў ад найлепшай малочнай гаспадаркі Маларыцкага раёну сельгаспрадпрыемства «Савушкіна».
Паводле працаўнікоў прадпрыемства, карова – «першацёлка, экстэр’ер, падыходзіць нават для выстаў».
«Выбралі яе з больш чым 2500 нашых кароў. Адносіцца да высокапрадуктыўнай сусветнай пароды Галштынскай. Гэта самая папулярная парода малочнай жывёлы ў свеце! Нарадзілася яна ў нас прыкладна тры гады таму, а ўвесну і сама ацялілася», – распавёў Роберт Бобін, заатэхнік СУП «Савушкіна».
Галоўнае, чым адрозніваецца яна ад іншых рагуляў, – добры ўдой. У дзень карова дае каля 36 літраў малака.
ДР belsat.eu