Лукашэнка чарговы раз паабяцаў, што рэформаў у эканоміцы не будзе


Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі застануцца нязменнымі, сказаў Аляксандр Лукашэнка, падчас нарады з прадстаўнікамі Савету Міністраў, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фармавалі гадамі, застануцца нязменнымі. Як бы хто ні плакаў і ні стагнаў, што камусьці патрэбныя перамены. Перамены патрэбныя, яны ідуць і будуць ісці, бо жыццё не спыняецца. Але калі хто-небудзь хоча пераменаў, якія будуць накіраваны на злом той палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі вынесены на разгляд праект указа аб павышэнні эфектыўнасці працы дзяржпрадпрыемстваў.

«На гэты конт не раз даваліся даручэнні прымаць захады, якія павінны не толькі павысіць канкурэнтаздольнасць рэальнага сектару, але і забяспечыць эфектыўнае расходаванне выдаткаў», – нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Аб’ектыў
Лукашэнка бярэ ў Захаду гранты на рэформы – і не думае іх праводзіць
2019.04.29 23:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў