Літва забараніла трансляцыю расейскага тэлеканалу «RT»


Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні пастанавіла забараніць у Літве трансляцыю расейскага тэлеканалу «RT». Падставаю для такой захады з’яўляецца тое, што расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў у «чорным спісе ЕЗ», паведамляе «Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне».

Рашэнне аб забароне вяшчання на тэрыторыі Літвы ўводзіцца з 9 ліпеня.

«З улікам інфармацыі Міністэрства замежных справаў Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні прыняла рашэнне спыніць рэтрансляцыю на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі пяці праграмаў «RT», – сказаў старшыня камісіі Мантас Марцішус.

Рашэнне спыніць праграмы абумоўленае санкцыямі ў дачыненні да Дзмітрыя Кісялёва.

Расейскі канал «RT», які раней называўся «Russia Today», на мінулым тыдні забаранілі і ў Латвіі.

Hавiны
Расейскі «Sputnik» у Эстоніі застаўся без журналістаў
2020.01.02 10:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў