Літва можа правесці матчы хакейнага ЧС, якія мелі прайсці ў Беларусі


Літва прапанавала правесці забраныя ў Беларусі матчы хакейнага чэмпіянату свету ў Вільні ці Каўнасе. З адпаведнай прапановаю літоўскі бок ужо звярнуўся да Латвіі, піша DELFI.

«Адлегласць паміж Рыгай і Вільняй або Каўнасам невялікая, што важна, улічваючы сітуацыю з COVID-19. Да таго ж самастойна правесці турнір у Латвіі будзе складана, бо ў яе ёсць толькі адна вялікая арэна», – заявіў намеснік міністра адукацыі, навукі ды спорту Літвы Лінас Абкарскас.

Hавiны
Беларусь пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету па хакеі
2021.01.18 18:42

Нагадаем, што чальцы Рады Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) пастанавілі перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года з Беларусі.

Пакуль не ўдакладняецца, дзе адбудуцца спартовыя спаборніцтвы.

ЧС па хакеі меў прайсці ў Рызе і Менску з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года. Але шэраг палітыкаў раскрытыкавалі магчымасць правядзення першынства ў Беларусі з увагі на гвалт сілавікоў у дачыненні мірных грамадзянаў і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. Адмовіліся фінансаваць спартовыя спаборніцтвы і буйныя кампаніі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў