Сёння ў суседняй краіне адбываюцца маштабныя святкаванні.
З нагоды 100-годдзя Літвы самалёт кампаніі «Small Planet Airline» выявіў у небе лічбу 100.
Сярод іншых мерапрыемстваў на 17:00 (паводле літоўскага часу) запланаванае сімвалічнае запальванне 100 сімвалічных кастроў на віленскім праспекце Гедыміна – ад Кафедральнай плошчы да Плошчы незалежнасці.
А 19:00 на Кафедральнай плошчы літоўскай сталіцы адбудзецца святочны канцэрт «Паю Літву».
16 лютага 1918 году быў падпісаны Акт аб незалежнасці Літвы – дакумент, складзены і падпісаны Радай Літвы 16 лютага 1918 года. Акт абвяшчаў аднаўленне незалежнай дэмакратычнай Літвы са сталіцай у горадзе Вільні. Дакумент быў падпісаны ўсімі 20 прадстаўнікамі Рады на чале з Ёнасам Басанавічусам.
НМ, belsat.eu, паводле Delfi, фотаздымак Ints Kalnins/ Forum