Літоўскія эксперты: Статыстыка пра каронавірус у Беларусі штучна заніжаная


Эксперты з Літвы занепакоеныя сітуацыяй з распаўсюдам каронавіруса ў суседніх краінах, у тым ліку ў Беларусі, піша DELFI.

«Турботу па-ранейшаму выклікае сітуацыя ў Беларусі, дзе колькасць новых выпадкаў хваробы зніжаецца павольна», – заяўляюць навукоўцы Літоўскага ўніверсітэту навук пра здароўе (ЛУНЗ) і Літоўскага інстытуту энергетыкі (ЛІЭ).

Паводле іх, сітуацыю ў Беларусі ды Расеі «складана ацэньваць, бо праз іншую методыку рэгістрацыі статыстычныя паказнікі ў гэтых краінах штучна заніжаныя».

Навукоўцы адзначаюць, што захворванне ў Беларусі вельмі высокае.

Hавiны
Мінздароўя: у Беларусі зарэгістравана больш за 51 тысячу выпадкаў каронавірусу
2020.06.10 15:13

«Звесткі апошніх дзён паказваюць, што сцэнарый не Швецыі, а Беларусі па захворванні ва ўсім рэгіёне самы горшы. Агульная колькасць памерлых паказвае значныя адрозненні. Калі зыходзіць з шведскага сцэнара, то сёння ў Літве было б у 18 разоў больш смерцяў. Сітуацыю складана параўноўваць са звесткамі Расеі ды Беларусі, бо тут адрозніваецца методыка рэгістрацыі смерцяў», – гаворыцца ў паведамленні.

Навукоўцы заявілі, што рэальную сітуацыю можна будзе выявіць пазней, параўноўваючы агульную колькасць смерцяў у краінах за адзін і той жа перыяд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў