Ліст для кожнага палітвязня напісалі ў Познані


Беларусы з Познані пішуць палітвязням на Радзіму. Фота: Ксенія Тарасевіч / «Белсат»

Беларус і за мяжою беларус, а салідарнасць не ведае межаў – лічаць удзельнікі ўжо другой акцыі падтрымання палітзняволеных землякоў з Познані, што ў Польшчы. 23 ліпеня яны напісалі да кожнага палітвязня.

Лісты і паштоўкі з цёплымі словамі падтрымання паляцелі праз заходнюю мяжу да 26-ці адрасатаў. Згодна праваабарочнымі стандартамі, палітычнымі зняволенымі ў Беларусі цяпер прызнаныя менавіта 26 асобаў.

Беларусы замежжа лістуюць палітвязням ў Беларусь.
Фота: Ксенія Тарасевіч / «Белсат»

Гэта ўжо другая акцыя ліставання палітзняволеным у Познані. Сёння сабралася 15 чалавек, якія родам з розных гарадоў Беларусі.

Hавiны
«Напісалі лісты і паштоўкі. Каб падтрымаць». Беларусы зладзілі акцыю ў Кіеве
2020.07.20 20:09

«Прыйшоў, каб паказаць польскім уладам, што праблема ёсць, каб звярнулі ўвагу на сітуацыю ў Беларусі. А дасыланне паштовак – добры спосаб падтрымання вязняў. Мне вельмі спадабалася, усе былі мілымі і ветлівымі, дапамагалі з моваю, – кажа Енджэй Якубоўскі.

Салідарнасць не мае межаў. Беларусы пішуць палітвязням на Радзіму.
Фота: Ксенія Тарасевіч / «Белсат»

Норман Якучун таксама распавёў пра сваё стаўленне:

«Падтрымліваю Беларусь, бо людзі не мусяць быць у турме за перакананні. Падабаецца, што беларусы ў Польшчы захоўваць сувязь з радзімаю. І такія імпрэзы можа быць усё-ткі паўплываюць на сітуацыю».

Hавiны
У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
2020.06.26 19:33

Акцыі падтрымання дэмакратычных пераменаў пад час сёлетняй кампаніі праходзяць у шматлікіх краінах свету, і амаль у ва ўсіх краінах Еўропы.

ЮЦ, Belsat.eu

Стужка навінаў