ЛГБТ-актывіст стаў кандыдатам у дэпутаты


Валянцін Цішко з Маладзечна, які прасіў Мінінфарм праверыць на экстрэмізм газету «Вечерний Могилев», зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Пра гэта ён паведаміў на сваей старонцы ў Facebook. «Стаміўся ад таго, што, вырашаючы лёс краіны, нас з вамі не пытаюцца», – так Цішко тлумачыць свой намер.

«Я іду не адзін. Разам са мной каманда спецыялістаў руху «За Свабоду» і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Разам з вамі мы пераможам. І дэпутат, і ўлада – слугі народу», – напісаў ён.

Сёлета Цішко звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем праверыць 14 артыкулаў газеты «Вечерний Могилев» на прыкметы экстрэмізму. У артыкулах змяшчаліся рэзка крытычныя выказванні на адрас ЛГБТ-супольнасці, а таксама заклікі да фізічнага гвалту над гомасексуальнымі асобамі.

У чэрвені камісія Мінінфарму выявіла экстрэмізм у 2 артыкулах, аднак гэтага хапіла, каб распачаўся судовы працэс супраць газеты.

Аб’ектыў
Актывіст давёў «Вячэрні Магілёў» да суду: матэрыялы выдання могуць прызнаць экстрэмісцкімі
2019.07.08 22:31

КА belsat.eu

Стужка навінаў