Найлепшыя фота «Белсату»: якім мы запомнім 2020 год


Удзельніцы Жаночага шэсця міру ў Менску размаўляюць з міліцыянтамі на плошчы Незалежнасці. Сярод дзяўчат на здымку – Марыя С. Беларусы ведаюць яе з вокладкі газеты «Комсомольская правда» за 15 жніўня, якую адмовіліся друкаваць усе друкарні ў краіне. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Каронавірус, самыя масавыя пратэсты за гісторыю незалежнай Беларусі, брутальныя і нечалавечыя затрыманні, салідарнасць, адважныя ды прыгожыя жанчыны з кветкамі ў руках на вуліцах нашых гарадоў… Пасля 9 жніўня 2020-га жыццё амаль кожнага беларуса падзялілася на да і пасля. Цяжка спрагназаваць, як сапраўды будзе выглядаць гэтае «пасля» ўжо ў 2021 годзе, але belsat.eu упэўнены, што разам беларусы здолеюць перамагчы ўсе перашкоды на шляху да перамогі і свабоды. У гэтым артыкуле мы прыгадваем найлепшыя здымкі нашых фатографак і фатографаў, паводле якіх калісьці абавязкова будуць вывучаць гісторыю новай Беларусі.

Удзельнікі Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду стаяць на даху ГЦ «Сталіца». 16 жніўня ў Менску пачынаецца самая масавая ў гісторыі Беларусі акцыя пратэсту: збіраюцца, паводле розных ацэнак, ад 200 да 500 тысяч асобаў. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Белсат
19 студзеня праваслаўныя святкуюць Богаяўленне на выратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Па традыцыі вернікі назапашваюць святую ваду ды акунаюцца ў ледзяную купель. Але ў 2020 годзе ў Менску было толькі каля 0 градусаў. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
8 верасня Марыю Калеснікаву затрымалі, яна застаецца ў Мазырскім памежным атрадзе: на мяжы з Украінай Марыя парвала пашпарт, каб застацца ў Беларусі. Увечары ў сталіцы жанчыны выйшлі на акцыю салідарнасці, што скончылася брутальнымі затрыманнямі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Тысячы менчукоў наведалі 9 траўня святочныя імпрэзы ў сталіцы, у тым ліку канцэрт на плошчы Перамогі. Паводле папярэдніх падлікаў МУС, толькі на парад у Менску прыйшлі каля 15 тысячаў гледачоў, нягледзячы на рост захворванняў на COVID-19. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
30 жніўня Лукашэнку спаўняецца 66 гадоў. У Менску ды іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту. Колькасць затрыманых перавысіла сотню. Дзве папярэднія нядзельныя акцыі сталі самымі буйнымі апазіцыйнымі маршамі ў найноўшай гісторыі Беларусі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Бабуля Мікіты Крыўцова плача на ягоным пахаванні. Мікіта прапаў 12 жніўня падчас пратэстаў, цела знайшлі ў лесе праз 10 дзён. Апошняя актыўнасць на ягоным тэлефоне была зарэгістраваная каля шпіталя. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Белсат
З раніцы 14 жніўня працаўнікі розных прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі выйшлі на акцыі салідарнасці. Людзі патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Пра страйк заявілі работнікі БелАЗу, МАЗу, МТЗ, прадпрыемстваў «Белмедпрэпараты» і «Белкард», гарадзенскіх заводаў «Тэразіт» і «Горадня Азот» ды іншых. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
25 чэрвеня людзі робяць запасы пасла таго, як раніцай 24 чэрвеня з кранаў жыхароў Маскоўскага і Фрунзенскага раёну сталіцы пацякла вада, непрыдатная да ўжытку. Улады на сітуацыю адрэагавалі павольна, каля кожнай цыстэрны стаялі вялікія чэргі па ваду. Мянчукі не разгубіліся і дапамагалі хто бясплатнай вадой, а хто запрашэннем у госці прыняць душ і папраць адзенне. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
27 жніўня ланцуг салідарнасці ад плошчы Свабоды да Чырвонага касцёлу скончыўся масавымі затрыманнямі. Сярод іншых былі затрыманыя дзясяткі журналістаў, у тым ліку тыя, хто працуе на замежныя медыі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
24 снежня Метрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстых святых службаў у менскай катэдры. Да гэтага ён правёў брыфінг, дзе распавёў, што пасля прыезду ў Беларусь папрасіў спыніць аўтамабіль, выйшаў з яго і стаў на калені, каб падзякаваць Богу за магчымасць вярнуцца на радзіму. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Белсат
Валанцёры рыхтуюць перадачы вязням СІЗА ў Жодзіне. Беларусы збіраюць грошы на медычную дапамогу для пацярпелых падчас мірных дэманстрацыяў, адвакаты паведамляюць, што бясплатна дапамогуць усім затрыманым на апошніх акцыях пратэсту. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Белсат
Галерэя «Ў» аддала свае памяшканні для штаба ініцыятыўнай групы ByCovid19, якая займаецца зборамі для медыкаў Беларусі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
Віктар Бабарыка распавёў пра незалежнасць і паабяцаў вывучыць беларускую мову. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Жанчыны традыцыйна сабраліся на суботнюю акцыю пратэсту ў Менску 19 верасня. Яны выступілі супраць гвалту і катаванняў. Шмат якія ўдзельніцы апрануліся ў бліскучае адзенне, ужылі бліскучую касметыку. Каля гандлёвых цэнтраў «Еўропа» і «Айсберг» удзельніц маршу акружылі амапаўцы ды сілавікі ў балаклавах, пачаліся затрыманні. Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», у той дзень у сталіцы былі затрыманыя 392 асобы, пераважна жанчыны. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
У Менску тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб павіншаваць з 66-годдзем Аляксандра Лукашэнку. Беларусы прынеслі да Палацу незалежнасці падарункі: пудзіла таракана, труну і вянок, мініяцюру аўтазака, тапкі, квіткі ў Гаагу ды мноства плакатаў з зычэннямі зʼехаць і не вяртацца. Імяніннік да людзей не выйшаў, але хадзіў каля Палацу з аўтаматам у руках. Ягоную рэзідэнцыю ахоўвалі сілавікі і спецтэхніка, а з тымі, хто прыйшоў да рэзідэнцыі, размаўляў памочнік Лукашэнкі – Мікалай Латышонак. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
Надзея Бацілава жыве на ўскрайку Магілёва ў мікрараёне Тэхнапрыбор. Паўтара месяца разам з сяброўкаю Валянцінаю яны хадзілі на бераг Дняпра прыбіраць смецце. Назбіралася ажно 12 кубаметраў. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Белсат
Удзельнік Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду з памаляваным тварам. Агульнанацыянальныя пратэсты ў Беларусі адбываюцца па ўсёй краіне ўжо тыдзень, у іх бяруць удзел дзясяткі тысяч асобаў. Галоўнае патрабаванне – прызнанне афіцыйных вынікаў выбараў несапраўднымі, вызваленне палітычных вязняў і сыход дзейнага кіраўніка краіны. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ІА / Белсат
7 чэрвеня ў Менску каля Камароўскага рынку адбыліся пікеты па зборы подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва, у тым ліку за Віктара Бабарыку, Валерыя Цапкалу і Святлану Ціханоўскую. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Белсат
Прысутныя на мітынгу ў Баранавічах фатаграфуюць Святлану Ціханоўскую. Шмат хто не саромеецца і падыходзіць проста да лідараў штабу зрабіць сэлфі. Некаторыя асцярожна пыталі ахову і прасілі зрабіць ім фота. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
На шосты дзень пратэстаў у Беларусі пачаліся забастоўкі на некаторых дзяржаўных прадпрыемствах і фабрыках. У пятніцу, 14 жніўня, работнікі Менскага трактарнага заводу пасля адмовы прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі размаўляць з імі ў прысутнасці прэсы выйшлі на праезную частку і скіраваліся да Дому ўраду, дзе іх сустрэў ланцуг АМАПу. Да сілавікоў практычна адразу ж падышлі дзяўчаты, пачалі іх абдымаць і дарыць кветкі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak / Белсат
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў запрапанаваў вылучыць адзіным кандыдатам ад апазіцыі Паўла Севярынца. Кіраўнік партыі думае, што Севярынец зарэкамендаваў сябе як арганізатар вулічных акцыяў у снежні летась. Такая заява прагучала з вуснаў Кастусёва падчас прэсавай канферэнцыі апазіцыі ў Менску 27 студзеня. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ІА / Белсат
Затрыманні ў Менску 13 верасня пачаліся яшчэ да Маршу герояў. Фотакарэспандэнта Аляксандра Васюковіча, які супрацоўнічае ў тым ліку з праектам «Vot Tak TV», затрымалі разам з фатографам радыё «Свабода» Уладзем Грыдзіным у кавярні: там Аляксандр і Уладзь апрацоўвалі здымкі, пры сабе яны мелі пасведчанні работнікаў СМІ. 16 верасня суддзя Фрунзенскага суда сталіцы Яўген Пісарэвіч пастанавіў арыштаваць Васюковіча і Грыдзіна на 11 содняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Міліцыянты, якія затрымлівалі фатографаў, на суд не з’явіліся. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
Нягледзячы на зварот кіраўніка БПЦ Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, што сёлета лепей устрымацца ад наведвання цэркваў на Вялікдзень, у сталіцы сотні вернікаў прыйшлі ў Менскі Свята-Духаў Кафедральны Сабор. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ІА / Белсат
Вечарам 10 жніўня ля ўніверсаму «Рыга» сабраліся людзі. Удзельніца пратэсту паведаміла «Белсату», што, на ейную думку, было каля трох тысячаў чалавек. Каля 23:20 пачалі будаваць барыкады. Прыблізна праз гадзіну барыкады зачысцілі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Жанчына стаіць ля АМАПу падчас нядзельнай акцыі пратэсту, якая адбылася ў 66-ы дзень народзінаў Лукашэнкі. Сам ён у гэты дзень ізноў хадзіў ля Палацу незалежнасці з аўтаматам у руках. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
Развітанне з гукарэжысёрам Максімам Гаўрыленкам. 14 траўня па дарозе з Гомля ў Менск адбылася аварыя: на трасе М5 сутыкнуліся два аўтамабілі, трое чалавек загінулі. У адной з машынаў былі дакументалісты, якія здымалі праект «Невядомая Беларусь». Яны вярталіся са здымак фільму аб дапамозе валанцёраў медыкам. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
У Менску 18 чэрвеня прайшоў пікет салідарнасці з арыштаванымі палітыкамі. Мітынг пачаўся ля Белдзяржфілармоніі, а скончыўся ажно на вуліцы Бабруйская. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Мужчына, які жыве ў весцы Куль. Журналісты belsat.eu даведаліся ад жыхароў Стоўбцаў, што ў мясцовым псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў спрабуюць схаваць выбух каронавіруса. Інфармацыі пра гэта нідзе не было, таму яны адправілся на месца, каб даведацца, як сапраўды выглядае сітуацыя з COVID-19 у інтэрнаце. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ІА / Белсат
У Менску 15 жніўня развіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім, загінулым падчас мірных пратэстаў каля станцыі метро «Пушкінская». Тарайкоўскі – першы загінулы падчас пратэстаў у Беларусі, смерць якога ўлады пацвердзілі афіцыйна. Развітацца прыйшлі тысячы менчукоў. На вянках былі напісы «Беларускаму герою». Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
12 жніўня з Акрэсціна выпускаюць першых затрыманых: яны распавядаюць, як людзей змяшчаюць па 50 чалавек у камеры на чатыры месцы, выбіваюць зубы, засоўваюць у рот белыя бранзалеты і пагражаюць «навучыць, каго любіць і за каго галасаваць». Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
«Белсат» паставіў эксперымент: нашыя калегі сабралі мінітэатр з людзей, якія раней ніколі не калядавалі. Вось што атрымалася.
Фота: ІА / Белсат
16 жніўня каля Дому ўраду адбыўся мітынг у падтрымку Лукашэнкі, удзельнікаў якога звозілі аўтобусамі з усёй краіны. Лукашэнка выступіў перад прысутнымі і пакланіўся ім. Побач быў ягоны малодшы сын Мікалай. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ІА / Белсат
Па ўсёй Беларусі ўжо пяты дзень запар праходзяць акцыі пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, у якіх, паводле ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80 % галасоў. У чацвер, 14 жніўня, асноўным патрабаваннем пратэстоўцаў стала спыненне гвалту над мірнымі жыхарамі: колькасць затрыманых ужо наблізілася да сямі тысячаў. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
У Менску развітваліся з першым прэм’ер-міністрам незалежнай Беларусі. Вячаслава Кебіча, чалавека, які падпісаў Белавежскае пагадненне, пахавалі на Усходніх могілках. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ЛП / Белсат
З самай раніцы 9 жніўня ў Менску назіраюцца праблемы з інтэрнэтам, складана зайсці ў Telegram і на навінныя сайты. Стаяць вялізныя чэргі да ўчасткаў для галасавання і ў Беларусі, і за мяжой. На некаторых участках людзі чакалі магчымасці прагаласаваць некалькі гадзін. На ўчастак Святланы Ціханоўскай прыходзяць шматлікія ахвотныя яе падтрымаць. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
Вечарам 9 жніўня сілавікі перакрываюць цэнтр Менску, а АМАП прыязджае на ўчасткі для галасавання і разганяе людзей, якія прыходзяць даведацца пра вынікі. Людзі пачынаюць збірацца ля стэлы ў Менску, выходзяць і ў іншых гарадах. У Берасці супраць пратэстоўцаў распыляюць слезацечны газ. У Менску тых, хто сабраўся, жорстка разганяюць, ужываючы гумовыя кулі і святлошумавыя гранаты. Да глыбокай ночы ў сталіцы чуваць выбухі і сірэны хуткай дапамогі. Ля стэлы аўтазак збівае чалавека. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
25 жніўня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам прайшла сустрэча прыхільнікаў Лукашэнкі, названая мітынгам у падтрымку міру, стабільнасці і бяспекі. У інтэрнэце на акцыю запрашалі праз акаўнты рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Сустрэчу анансавалі пад гэштагамі #любимую_не_отдадим #ямыбацька #за_беларусь. У гэты ж дзень Лукашэнка заявіў, што ў школах не павінны выкладаць тыя, хто не падзяляе прынцыпаў дзяржаўнай ідэалогіі. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ДД / Vot Tak TV / Белсат
На Менскім моры адкрыўся першы інклюзіўны пляж. Ініцыятыва перамагла ў «Social Weekend», займела падтрыманне мецэнатаў і была зрэалізаваная ў партнёрстве з Рэспубліканскай асацыяцыяй вазочнікаў. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат
Ніна Багінская і Марыя Калеснікава робяць сумеснае фота падчас нядзельнага маршу. Тут можна паглядзець матэрыял цалкам.
Фота: ТК / Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў