Леанід Кучма распавёў пра падрыхтоўку пагадненняў «Менск-3»


Прадстаўнік Украіны ў Трохбаковы кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Леанід Кучма заяўляе, што лідары «нармандскай чацвёркі» (Францыя, Нямеччына, Расея і Украіна) рыхтуюцца падпісаць новыя пагадненні на сустрэчы, правядзенне якой чакаецца ў бліжэйшы час. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Журналісты спыталі Кучму, ці рыхтуецца да падпісання новае пагадненне – так званы «Менск-3».

«Менск-3? Сапраўды, дарадцы рыхтуюць рашэнні, якія яны (лідары Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі) павінны там падпісаць. Я маю на ўвазе «нармандскую чацвёрку», – сказаў Кучма.

Ён нагадаў, што апошняя сустрэча лідараў краінаў «нармандскага фармату» адбылася ў кастрычніку 2016 года.

«Яны павінны сапраўды адказаць усяму свету, у першую чаргу ўкраінцам, што яны зрабілі пасля апошняй сустрэчы, якая была ў кастрычніку 2016 года. Столькі часу прайшло, калі вы, хлопцы, узяліся, то адкажыце, таму што яны скінулі на Трохбаковую кантактную групу – мы не маем права прымаць рашэнні. Рашэнні прымаюць урады, парламенты», – адзначыў Кучма.

Пры гэтым ён адзначыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не пагодзіцца на асаблівы статус для Данбасу і на масавую амністыю.

  • «Нармандскі фармат» – гэта міжнародная група па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе, куды на дадзены момант уваходзяць Украіна, Расея, Нямеччына і Францыя.
  • Менскія пагадненні – пагадненні аб мірным урэгуляванні ваеннага канфлікту на Данбасе. Першае пагадненне («Менск-1») было падпісана ў верасні 2014 года, другое («Менск-2») – у лютым 2015 года.
Hавiны
Зяленскі на сустрэчы з Болтанам заклікаў ЗША далучыцца да «нармандскага фармату»
2019.08.28 16:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў