Зяленскі на сустрэчы з Болтанам заклікаў ЗША далучыцца да «нармандскага фармату»


Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з Джонам Болтанам, дарадцам Доналда Трампа ў сферы нацыянальнай бяспекі, выказаў спадзеў, што ЗША шчыльней далучацца да перамоўнага працэсу адносна Данбасу. Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта Украіны.

Зяленскі адзначыў, што Украіна вітала б далучэнне Злучаных Штатаў да «нармандскія фармату». Нагадаем, «нармандскі фармат» – гэта міжнародная група па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе, куды на дадзены момант уваходзяць Украіна, Расея, Нямеччына і Францыя.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, сустрэча была Зяленскага і Болтана была ў першую чаргу прысвечаная абмеркаванню захадаў па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства паміж Украінай і Злучанымі Штатамі, у прыватнасці падрыхтоўцы двухбаковых перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Абмяркоўвалася супраца Украіны і ЗША ў сферы бяспекі, энергетыкі, а таксама рэфармавання ўкраінскай арміі і абароннай прамысловасці.

Зяленскі падзякаваў амерыканскую боку за падтрыманне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у тым ліку ў пытаннях Крыму і Данбасу.

Аб’ектыў
Першы такі візіт ЗША ў Беларусь у гэтым стагоддзі
2019.08.27 21:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў