Латушка: 2700 удзельнікаў Усебеларускага сходу будуць уключаныя ў санкцыйныя спісы


Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.

Cпіс усіх 2700 дэлегатаў будзе апублікаваны ў інтэрнэце, яны будуць дададзеныя ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і ўключаныя ў санкцыйныя спісы.

Паводле яго, першыя прозвішчы з’явяцца ў кнізе 18 студзеня, а спіс будзе абнаўляцца кожныя дзесяць дзён да 10 лютага (сход запланаваны на 11-12 лютага з удзелам 2700 чалавек).

Латушка папярэджвае: дзеянні дэлегатаў парушаюць Канстытуцыю і Закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах – і падпадаюць пад склад артыкулаў 190 і 424 Крымінальнага кодэксу (пакаранне ад 2 да 10 гадоў пазбаўлення волі).

Калі сход з удзелам дэлегатаў прывядзе да канстытуцыйнага перавароту, дадасца яшчэ артыкул 357 Крымінальнага кодэксу (захоп улады). Тут пакаранне ад 10 да 15 гадоў.

Латушка заклікае дэлегатаў заяўляць аб адмове ўдзельнічаць у сходзе. Тады яны не трапяць пад санкцыі.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў