Ларысу Шчыракову пакаралі вялікім штрафам


Суд Гомельскага раёну, суддзя Фядосава, аштрафавала Ларысу Шчыракову на 30 базавых за супрацу з «Белсатам» без акрэдытацыі.

Журналістку вінавацілі за асвятленне маршу пратэсту 30 жніўня. Пры чым гэта ўжо трэці пратакол за гэты марш. Папярэднія два былі складзены ў розных РАУСах Гомля па арт. 23.34 (удзел) і журналістку змяшчалі на гэта падставе два разы ў ІЧУ, але суд адпраўляў іх на дапрацаванне.

З трэцяга разу міліцыянты зразумелі, што Шчыракова была не ўдзельніцай, а журналісткай.

Ад 9 жніўня гэта ўжо 4 суд над журналісткай і 7 дзён за кратамі, куды яе ўмяшчалі да суду. Агулам на яе міліцыя склала 7 пратаколаў.

Стужка навінаў