Крэмль запросіць Зяленскага на вайсковы парад


Улады Расеі накіруюць прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму запрашэнне на святкаванне 75-годдзя перамогі ў Вялікай айчынай вайне, якое пройдзе 9 траўня 2020 году ў Маскве.

Пра гэта паведамляе РБК, прыводзячы словы памочніка Пуціна Юрыя Ушакова на брыфінгу ў Крамлі: «Прэзідэнту Украіны будзе накіроўвацца запрашэнне», – заявіў той.

Паводле словаў Ушакова, свой удзел у захадах 9 траўня ўжо цяпер пацвердзілі лідары 17 краінаў, сярод якіх ёсць і кіраўнік Беларусі.

Таксама, сцвярджае Ушакоў, на святочны парад у Маскву прыляцяць прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Доналда Трампа Пуцін запрасіў яшчэ сёлета ў чэрвені, але амерыканскі бок пакуль не даў адказу. Тое ж самае датычыць і канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель.

На парадзе 9 траўня 2019 году ў Маскве з замежных гасцей прысутнічаў толькі першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў