Страты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў за дзевяць месяцаў склалі каля $ 871,6 млн.
У студзені-верасні гэтага года сума чыстых стратаў стратных прадпрыемстваў беларускай прамысловасці склала 15,8 трлн рублёў (каля $ 871,63 млн). Гэта ў 2,7 разоў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Чыстыя страты на адно стратнае прадпрыемства павялічыліся ўдвая.
Што тычацца колькасці прадпрыемстваў, што не атрымоўваюць прыбытку, то ў верасні іх налічылі 589 (у студзені было 448). Іх доля сярод агульнай колькасці прадпрыемстваў складае 31,8 %, то бок каля траціны.
Страты некаторых прадпрыемстваў наўпрост звязаныя з эканамічнай сітуацыяй у Расеі, якая з’яўляецца адным з галоўных рынкаў для беларускай прамысловасці.
На мінулым тыдні «Белсат» распавядаў пра Лідскі мясакамбінат, які праз праблемы на расейскім рынку зазнае шматмільярдныя страты.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVXFVWmFBVjZwbHclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu, паводле naviny.by