Коля Лукашэнка выйшаў на сцэну ў строі калядоўшчыка


Мікалай Лукашэнка (другі праваруч) падчас каляднага выступу ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў у Менску. Кадр з рэпартажу СТВ

Сын кіраўніка Беларусі патрапіў у аб’ектыў СТВ, якое здымала рэпартаж з візіту вучняў Астрашыцка-Гарадоцкай школы ў дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у Менску.

Менавіта ў гэтай школе вучыцца Мікалай Лукашэнка.

Падчас выступлення школьнікаў сын кіраўніка Беларусі быў у калядным строі «Дзеда», павадыра, які вядзе за сабой іншых калядных персанажаў.

У відэарэпартажы (пачынаецца з 11:05) бачна, што ён трымае ў руцэ Калядную зорку.

З сабой школьнікі ўзялі партатыўныя электракардыёграфы, рэабілітацыйныя строі, тэлевізары ды міні-лядоўні, а таксама садавіну, сочыва і мёд.

Сярод падарункаў можна было заўважыць уручную зробленыя шахматы

ДД belsat.eu

Стужка навінаў