За содні ў Беларусі зарэгістраваныя 1902 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 3007 пацыентаў. Такія звесткі агучыла 2 студзеня міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 198 125 чалавек з COVID-19. Акрыялі 181 109 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За ўвесь перыяд інфекцыі ў краіне памерлі 1442 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За мінулыя содні – 9 чалавек.
Статыстыка мінздароўя выклікае недавер у значнай колькасці беларусаў.
Для параўнання, ва ўтрая меншай Літве за содні захварэлі 1493 чалавекі. Памерлі – 25 пацыентаў.
AB, belsat.eu