Колькасць рабочых у прамысловасці Беларусі за 12 гадоў скарацілася больш чым на 200 тыс.


З 2005 года беларускія прамысловыя прадпрыемствы страцілі больш за 200 тыс. працаўнікоў. Гэта вынікае з дадзеных зборніка Белстата «Прамысловасць Рэспублікі Беларусь, 2018».

У 2005 годзе сярэдняспісачная колькасць працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў складала 1 мільён 84,9 тысячы чалавек, а ў 2017-м – ужо 882,1 тысячы. То бок, за апошнія 12 гадоў галіна «страціла» больш за 200 000 працаўнікоў.

Да прыкладу, за 2017 год сярэдняспісачная колькасць работнікаў прамысловых прадпрыемстваў скарацілася на 13,5 тысячы чалавек.

Больш за ўсё чалавек занята ў апрацоўчай прамысловасці – 742,2 тысячы. Для параўнання: у 2005 годзе іх было 950,9 тысячы.

Сярэдні заробак у прамысловасці ў 2017 годзе склаў 869 рублёў, годам раней – 751 рубель. У чэрвені сёлета сярэднія заробкі ў гэтай сферы дзейнасці выраслі да 1 034 рублёў.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Глядзі таксама
Каментары