Колькасць ахвяраў каронавіруса ва ўсім свеце дасягнула 600 тысяч асобаў

Найбольшая колькасць памерлых прыпадае на ЗША, паведамляе Універсітэт Джонза Гопкінза.

Covid-19 працягвае распаўсюджвацца па планеце. Агульная колькасць хворых на 19 ліпеня па ўсім свеце ўжо дасягнула 14 мільёнаў чалавек. Лідарства па колькасці выпадкаў утрымліваюць:

  1. ЗША (3 711 413 чалавекі)
  2. Бразілія (2 074 860 чалавек)
  3. Індыя (1 077 781 чалавек)

Ад інфекцыі загінулі 602 138 чалавек. Больш за ўсё – у ЗША (140 119 чалавек). На другім месцы – Бразілія (78 772 чалавекі), на трэцім – Вялікая Брытанія (45 358 чалавек).

Выздаравела больш за палову хворых: 8 027 451 чалавек па ўсім свеце.

Нагадаем, што ў Беларусі на 18 ліпеня было зарэгістравана 65 953 чалавекі з дыягназам Covid-19 .

КТ belsat.eu

Hавiны