Колькасць ахвяраў каронавіруса набліжаецца да 450 тысячаў


На дзень 18 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 8 349 519 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 448 958 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 2 163 290 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 117 717.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 955 377 чалавек), трэцяе – Расея (552 549 інфікаваных), чацвертае – Індыя (366 946), пятае – Вялікая Брытанія (276 583), шостае – Іспанія (244 683), сёмае – Перу (240 908), восьмае – Італія (237 828).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае таксама Бразілія – там памерлі 46 510 чалавек. У Вялікай Брытаніі – 42 238, у Італіі – 34 448, у Францыі – 29 578, у Іспаніі – 27 136.

Агулам у свеце зарэгістравана 8 349 519 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 448 958 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Hавiны
«Заслаўе палае, тут усе такія». Мужчына 10 дзён даводзіў дактарам, што мае каронавірус
2020.06.17 15:52

Беларусь займае 23-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 17 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 56 032 выпадкі заражэння COVID-19. 324 пацыента памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў