Кіроўца беларускага Ecolines заснуў за стырном. Аўтобус праз сустрэчную паласу з’ехаў у кювет

ВІДЭА

Здарэнне адбылося ў 135 кіламетрах ад Кіеву. У аўтобусе, які ехаў з Менску ў Адэсу, знаходзіліся 52 чалавекі. У тым ліку – група дзяцей, якія ехалі на спаборніцтвы.

Адна з пасажырак паведаміла ў Facebook, што абыйшлося без ахвяраў. Цяпер людзі чакаюць новы аўтобус.

Дзяўчына піша, што кіроўцы памяняліся пасля мяжы.

«Першы пайшоў спаць, другі за стырном выключыўся. Пакуль ехалі па жахлівай дарозе ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добры кавалак, заснуў».

У каментары belsat.eu Насстася распавяла пра акалічнасці здарэння.

«Каля 05:30 кіроўца заснуў за стырном, пераехаў сустрэчную паласу і з’ехаў на бакавіну ў поле, трава змякчыла зʼезд. Аўтобус выехаць на дарогу не змог, застаўся ў поле. Усіх перасадзілі ў новы аўтобус, едзем да Кіева, адтуль перасадка ў Адэсу. Кіроўцы засталіся з аўтобусам у кювеце, будуць цягнуць яго», – распавяла Настасся.

Афіцыйнай рэакцыі ад перавозніка пакуль не было.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары