26 жніўня ў Менску кіраўнікоў Таварыства беларускай мовы ўзнагародзілі юбілейнымі медалямі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта паведаміў у «Facebook’у» журналіст Алесь Дашчынскі.
Сёньня ў Менску намесьнік старшыні Рады БНР Мікола Пачкаеў уручыў мэдалі да 100-годзьдзя БНР Алене Анісім і Алегу Трусаву.
Opublikowany przez Alesa Dashchynskiego Poniedziałek, 26 sierpnia 2019
Медалі да 100-годдзя БНР атрымалі старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і былы кіраўнік арганізацыі, а сёння яе ганаровы старшыня Алег Трусаў.
Узнагроды ўручыў намеснік старшыні Рады БНР Мікола Пачкаеў.
Медаль да 100-годдзя БНР беларускі ўрад на эміграцыі ўручае «за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
МГ belsat.eu