Асабліва інтэнсіўныя дзеянні ў кіберпрасторы здзяйсняюць расейскія, кітайскія ды іранскія спецслужбы, заявіў кіраўнік ведамства Нямеччыны па абароне Канстытуцыі Ханс-Георг Масен (Hans-Georg Maaßen).
«У 2018 годзе мы па-ранейшаму бачым тэндэнцыю ўзрастання колькасці і якасці кампаній, якія праводзяцца спецслужбамі», – адзначыў Ханс-Георг Масен у інтэрв’ю рэдакцыйнай сетцы «Redaktionsnetzwerk Deutschland».
У сувязі з гэтым кіраўнік нямецкай спецслужбы заявіў аб неабходнасці прымаць меры па абароне ад кібератак.
«Нашая дэмакратыя не заканчваецца ў аналагавым свеце, яна павінная быць здольная да абароны і ў кіберпрасторы», – падкрэсліў Ханс-Георг Масен.
Каб заставацца свабоднымі і незалежнымі, дзяржавы павінны «смела і рашуча» мяняць сістэму сваёй бяспекі ў адпаведнасці з тэхнічным прагрэсам, адзначыў Масен.
Сюжэт пра кібератакі на беларускія ведамствы
Фотаздымак Donat Sorokin/TASS/Forum