Кіпр сабраўся далучыцца да Шэнгену


Рэспубліка Кіпр падала афіцыйную заяўку на тое, каб праз год афіцыйна далучыцца да Шэнгенскай зоны. Пра гэта паведамляе «In Cyprus».

Як расказаў у парламенце міністр замежных справаў вострава Нікас Хрыстадулідыс, заяўка на далучэнне пададзеная ў мэтах бяспекі.

Hавiны
Еўракамісія ўхваліла далучэнне Харватыі да Шэнгену
2019.10.22 17:55

Зараз кіпрскі ўрад чакае, каб Еўрапейскі звяз пачаў ацэнку працэсу, які будзе падзелены на 5 стадыяў.

Праблемай Кіпра з’яўляецца падзел вострава на грэцкую і турэцкую часткі.

Кіпр далучыўся да Еўразвязу ў 2004 годзе, а ў 2008-ым – да зоны еўра.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў