Французская паліцыя апублікавала фота меркаванага тэрарыста


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”38996″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Два французы, якія жылі ў Бруселі, і радыкал з прыгараду Парыжу. Што вядома пра выканаўцаў тэракту ў французскай сталіцы.

Яго імя Салах Абдеэльсалам. Ён можа быць датычны да тэрактаў, што адбыліся ў Парыжы 13 лістапада.

Як вынікае з арыентоўкі, Абдельсаламу 26 гадоў, яго рост – 175 сантыметраў, вочы карыя.

Раней газета «The Washington Post» паведаміла, што ў здзяйсненні тэракту бралі ўдзел два барты Салах і Ібрагім Абдэльсалам – грамадзяне Францыі, якія жылі ў Бельгіі. Паводле выдання, адзін з братоў падарваўся падчас тэракту, а другі займаўся арганізацыйнымі пытаннямі – у прыватнасці, арандаваў аўтамабіль для тэрарыстаў і ў выніку ўцёк ад паліцыі.

Пасля пятнічных нападаў у Парыжы ўсе сямёра нападнікаў былі забітыя, кажуць прадстаўнікі пракуратуры Парыжу. Трое з сямі смертнікаў, якія ўчынілі напад, былі грамадзянамі Францыі. Яшчэ прынамсі адзін арыштаваны, якога падазраюць у датычнасці да тэракту, таксама мае французскі пашпарт.

Адзін з нападнікаў, які загінуў, быў апазнаны па ўзоры скуры, знойдзенай на месцы злачынства. Пра гэта паведамляе французская паліцыя.

Бельгійскія ўлады паведамілі, што двое нападнікаў былі французскімі грамадзянамі, якія жылі ў Бруселі. Адзін з іх жыў у раёне Моленбек, вядомым экстрэмісцкімі поглядамі сваіх жыхароў.

Грамадзянін Францыя

Адзін з нападнікаў, якога апазналі – 29-гадовы француз Омар Ісмаіл Мосцефа, нарадзіўся ў горадзе Куркорон, што ў 25 кіламетрах на поўдзень ад Парыжу.

[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”38940″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Апошнія гады жыў у горадзе Шартр на паўднёвым захадзе ад Парыжу і наведваў мячэць у мястэчку Люсе.

Кіраўнік мячэці кажа, што не быў асабіста знаёмы з нападнікам.

«Мы выключаем людзей, якія не паважаюць нашыя правілы альбо паводзяць сябе дзіўным чынам, мы таксама паведамляем пра іх мясцовым уладам», – адзначыў кіраўнік мячэці ў інтэрвю агенцтву «France Presse».

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOWNZbDFORHlicFUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Мосцефа трапляў у поле зроку праваахоўнікаў у 2004-2006 гадах за нязначныя правапарушэнні. Спецслужбы ведалі пра яго радыкальныя рэлігійныя погляды, але яго імя ніколі не фігуравала ў контртэрарыстычных расследаваннях.

Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што яго апазналі па пальцы, які быў знойдзены ў канцэртным зале «Bataclan».

Сірыйскі пашпарт

Ля стадыёна «Стад-дэ-Франс», дзе трое смертнікаў падарвалі сябе, быў знойдзены сірыйскі пашпарт.

Паводле прадстаўніка ўраду Грэцыі, уладальнік пашпарту трапіў на тэрыторыі ЕЗ праз грэчаскую выспу Лерос, дзе ён прайшоў памежны кантроль 3 кастрычніка. Пакуль невядома, ці ўдзельнічаў уладальнік пашпарту 1990 года ў нападзе.

Паведамляецца, што ля стадыёна быў знойдзены і егіпецкі пашпарт. Аднак амбасадар Егіпту ў Францыі паведаміў егіпецкім медыям, што ўладальнік гэтага дакументу быў ахвярай нападу.

Нямецкія ўлады кажуць, што датычным да тэракту можа быць і выхадзец з Чарнагорыі, якога на мінулым тыдні затрымалі падчас стандартнай праверкі дакументаў на адной з хуткасных трасаў Нямеччыны. Улады гэтай краіны мяркуюць, што затрыманы ехаў у Парыж.

НМ, belsat.eu, паводле BBC і Meduza, фота Reuters/Lucy Nicholson

Стужка навінаў