Жыхары гораду просяць надаць імя беларускага журналіста цяперашняму праспекту Праўды.
Петыцыя з прапановай перайменаваць праспект Праўды ў праспект Паўла Шарамета з’явілася на старонцы Кіеўскай гарадской рады.
У звароце адзначаецца, што праспект Праўды перасякаецца з праспектам Георгія Гангадзэ. Акрамя таго, на думку аўтараў звароту, праспект Праўды варта перайменаваць у адпаведнасці з законам аб дэкамунізацыі.
ДД, belsat.eu