Каталікі праводзяць акцыю «Пачастуй святара півам»


У другі панядзелак верасня (у 2016 годзе гэта 12 верасня) вернікі-каталікі адраджаюць звычай, пра які мала хто ведае: частаваць святароў півам.

Стары звычай вярнулі да жыцця амерыканскія каталікі, і вось ужо некалькі гадоў яго стараюцца аднавіць у розных краінах свету.

Традыцыя звязана са сканчэннем збору ўраджаю. У сярэднявечнай Еўропе было прынята дзякаваць за шчодрасць не толькі прыродзе, але і парафіяльным святарам – за падтрыманне ў малітве ды іхнае навучанне. Частуючы півам, каталікі дзякавалі святарам таксама за іхны клопат і добрыя справы.

Глядзіце яшчэ >>> Полацкія езуіты

Магілёўскія касцёлы

Цяперашняя міжнародная акцыя «Пачастуй святара півам» дазваляе ў нефармальнай абстаноўцы падзякаваць святарам, пагутарыць з імі і даць ім невялікі адпачынак ад мітусні парафіяльных будняў. Дарэчы, арганізатары заклікаюць частаваць святароў не толькі півам, але і кавай ды прысмакамі.

МЯ, паводле katolik-gomel.by

Стужка навінаў