Каспійскае мора падзялілі 5 дзяржаваў. Гэта пагадненне рыхтавалася 22 гады


Саміт «каспійскай пяцёркі» (Расея, Іран Казахстан, Азербайджан і Туркменія) у казахстанскім Актау завяршыўся падпісаннем гістарычнага дакументу – Канвенцыі аб прававым статусе Каспійскага мора. Узгадненне статусу Каспія доўжылася 22 гады.

Згодна з дакументам, кожная краіна ўсталюе на Каспіі межы сваіх тэрытарыяльных водаў шырынёй не больш за 15 марскіх міль. Асноўная плошча воднай паверхні Каспія застаецца ў агульным карыстанні бакоў, а дно і нетры дзеляцца суседнімі дзяржавамі на ўчасткі па дамоўленасці паміж імі на аснове міжнароднага права.

Канвенцыя фіксуе становішча аб недапушчэнні прысутнасці на Каспіі ўзброеных сілаў нерэгіянальных дзяржаваў. Згодна з Канвенцыяй, пяць прыкаспійскіх краінаў нясуць адказнасць за падтрыманне бяспекі на моры і кіраванне яго рэсурсамі.

ІІ, belsat.eu, паводле Интерфакс

Глядзі таксама
Каментары